Лепім разам
На гэтай старонцы будуць з'яўляцца невялічкія ўрокі лепкі з пакрокавымі інструкцыямі.
Прыгоды Капітана Танакі - гэта не проста забаўка. Лепка з пластыліну - гэта вясёлы і нескладаны спосаб развіваць Вашых дзетак. З дапамогай яе вы можаце ўдасканальваць "дробную маторыку" Вашых дзяцей. Зона ў галаўным мозгу, якая адказвае за кіраванне пальцамі, знаходзіцца вельмі блізка ад зоны, якая адказвае за маўленне. Чым лепей дзіця ўмее маніпуляваць дробнымі аб'ектамі, змяняць іх - тым лепей ідзе развіццё маўлення. Для гэтага можна перабіраць гузікі, пісаць, маляваць, а таксама - ляпіць з пластыліну.
Лепка з пластыліну таксама стымулюе творчы пачатак. Дзіцё само можа прыдумаць сюжэт гульні, зляпіць уласных герояў, даць ім новыя імёны, скіраваць іх у новыя прыгоды. Замест таго, каб пасіўна спажываць забаўляльную інфармацыю, маленькі чалавек можа стварыць свой улкасны свет з дапамогай пластыліну. А, значыцца, у будучыні зможа зрабіць больш зручным і свет навокал! |
Вясёлай вам лепкі!
|
Лепім зялёнага слімака
Давайце паспрабуем зляпіць сапраўднага слімака з рознакаляровай ракавінкай. Вось такога:
Спампаваць гэты файл у фармаце .pdf для друку можна па гэтай спасылцы.